суббота, 24 июня 2017 г.

Мота-фэст "Кола часу-2017"

Сёння ў Мінску праходзіў мота-фэст "Кола часу". У рамках фестывалю, ў верхнім горадзе, быў дадзены старт рэтра ралі. Я прыйшоў паглядзець на матацыклы і пагаварыць з захопленымі людзьмі. Родная музыка, танцы, гаворка, мой родны горад - не ведаю што, але нешта мяне "зачапіла"? Можа быць атмасфера, людзі, адзенне ці, можа быць, савецкія матацыклы, на якіх я ездзіў у мінулым. Не ведаю, але гэты пост мне захацелася напісаць на роднай беларускай мове. Слоў і літар сёня мала, проста хачу падзяліцца фотаздымкамі і невялікім фільмам аб мерапрыемстве. Усім добрага вечара і сонца, якога так не хапала ўдзельнікам ралі. 



































 Усім удачы.




Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.